Расійскі форвард Дзмітрый Сычоў возьме ўдзел у здымках мастацкага фільма «Каробка».
Дзмітрый Сычоў правёў у 2013 г. чатыры месяцы ў арэндзе ў мінскім «Дынама», фота Tut.by
Прэм'ера карціны запланавана на 2015 год, бюджэт праекта - 2,7 мільёна даляраў. Сычоў выканае ролю трэнера юнацкай каманды, паведамляе lenta.ru.
«Косця даўно марыць трапіць у мясцовую юнацкую футбольную каманду, але не рашаецца падысці да трэнера каманды. Аднойчы Косця з сябрамі прыходзіць у спартыўнае памяшканне ў двары, каб пагуляць у футбол. Але памяшканне ўжо заняла кампанія каўказскіх хлопцаў. Паміж рускімі і каўказцамі ўзнікае канфлікт. Косця прапануе згуляць у футбол на гэтае памяшканне-каробку — хто прайграе, той больш ніколі тут не з'явіцца. Тры дні, тры гульні, чатыры на чатыры чалавекі», — гаворыцца ў анатацыі да фільма.
Здымкі зараз праходзяць у Маскве і працягнуцца да верасня.
Сычоў пачынаў кар'еру ў маскоўскім «Спартаку», затым гуляў за французскі «Марсель», маскоўскі «Лакаматыў», у пачатку 2013 г. быў аддадзены ў арэнду на чатыры месяцы ў мінскае «Дынама». За беларускі клуб правёў некалькі матчаў, у прыватнасці, вызначыўся дублем у матчы Лігі Еўропы супраць літоўскай «Круоі».