Міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў у сваім фэйсбуку жорстка адказаў на «ўльтыматум» Дзмітрыя Яраша, выстаўлены прэзідэнту Пятру Парашэнку.

«Пачалося… Чарговы інфармацыйны паток ад прызабытага Правага сектара — гэтым разам прыдумалі «ўльтыматум Прэзідэнту». Выбарамі запахла… Дый увагу трэба пераключыць… А можа Ярашу ўсё ж адказаць за тыя 32 чалавекі, што па тупасці яго камандавання бесклапотна заехалі на пост пад Данецкам і былі забітыя і ўзятыя ў палон?

Можа хопіць будаваць міфічную легенду на крыві і горы? Можа скажа нарэшце, дзе гэтыя міфічныя «нашы часткі з фронту» і якой логіцы і планам служаць на вайне? Можа хоць бы скажа, дзе гэтыя часткі, якія ніхто толкам не бачыў, акрамя як на фота і відэа?

Што б хоць бы іх часам бачылі не вайсковыя штабісты, а рэальныя баявыя камандзіры рэальных батальёнаў? Можа хопіць гуляць у Робін Гудаў — тупа падстаўляючы тых, хто верыць вам, Яраш, рэальным патрыётам, каб дагадзіць вашаму патрыятычнаму снабізму?!

Піяр большы чым жыццё, поза — яшчэ большая…

Яраш, Яраш — твая праблема ў тым, што ты сваім крыўляннем брутальнага патрыёта падманваеш многіх людзей, што пайшлі за табой у, па сутнасці, нелегальныя ўзброеныя фарміраванні — без правілаў і асноў, без законаў і парадку. Па сутнасці, ператвараючы людзей, якія вам паверылі, у бессэнсоўнае гарматнае мяса неарганізаванасці. І ніякая вайна гэтага не апраўдае… І гэта не твая асабістая справа.

Не табе распараджацца лёсамі людзей у такі спосаб.. І ніякая вайна — гэта сябе не апраўдвае. Наадварот, вайна абцяжарвае такую тваю пазіцыю…

І два словы пра «сваволю мянтоў» — некалькі дзён таму, на ўездзе ў Львоў была затрыманая група асоб, без дакументаў, якая прадставілася, што яны «Правы сектар з фронту». У багажніку двух аўтамабіляў было тры гранатамёты, пяць аўтаматаў, пісталеты, вінтоўкі, гранаты Ф1. Усяго 24 найменні зброі і боепрыпасаў. Усе без дакументаў і нелегальна… Хай увозяць?!! Хай страляюць потым з гранатамёта па мэры Львова Садовым, як было ўжо пару тыдняў таму? Гэтага жадае грамадскасць і краіна? Такі парадак хоча Яраш у краіне? Тады, і праўда яму трэба атакаваць міністра МУС. 

У самыя цяжкія моманты, за апошнія 5 месяцаў жыцця краіны — як спецыяльна падкідваецца праблемка такая зручная для рускіх СМІ, з нябыту, «патрыятычнага падполля» ўсплывае ПС — укідвалі чарговую заяву ці саступкі — падыгрываючы маскоўскай прапагандзе, палохаеце сваімі тупымі саступкамі людзей на ўсходзе.. Воленс-ноленс вымушаны спытаць:

на каго працуеце, Яраш? Ці проста не сябруеце з галавой? І не трэба мне распавядаць пра Грушэўскага і Інстытуцкую — я там быў, быў увесь час - і ведаю праўду аб рэальных героях.

П.С. Што да «патрабавання» ПС звольніць першага намесніка міністра Еўдакімава. Зноў піяр? Даведаліся, што дакумент на адстаўку Еўдакімава адпраўлены два тыдні таму ў Кабмін на рашэнне і галасаванне ды пачалі піярыцца? Крыўляцца — гэта не пазіцыя, а поза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0