Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка з рабочым візітам наведаў сёння г. Славянск Данецкай вобласці.

Пра гэта УНІАН паведамілі ў прэс-службе Данецкай абласной дзяржадміністрацыі. У паведамленні адзначаецца, што ў Славянску Парашэнка сустрэўся з мясцовымі жыхарамі, пагутарыў з людзьмі і запэўніў іх у тым, што органы ўлады робяць усё магчымае для хутчэйшага аднаўлення нармальнага жыцця ў горадзе.

Таксама ў ходзе рабочай паездкі ў Славянск Парашэнка ўзнагародзіў ваенных, якія вызначыліся пры правядзенні антытэрарыстычнай аперацыі ў Данецкай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?