Некалькі дзён таму сацыяльныя сеткі абляцела фатаграфія, нібыта зробленая ў адным з гарадоў на ўсходзе Украіны. На ёй выяўленая маленькая заплаканая дзяўчынка, якая сядзіць на бруку побач з трупам.

Фота, якое пазней паказалі расейскія тэлеканалы, падавалася ў якасці ілюстрацыі «зверстваў ўкраінскай арміі». Дзіця, выяўленае на ім, называлі «ахвярай бамбёжак» ці то Славянска, ці то Данецка.

Журналісты хутка змаглі знайсці арыгінал здымка. «Ахвяра бамбёжкі Данбаса» апынулася гераіняй беларускага мастацкага фільма «Брэсцкая крэпасць», кадр з якога расейскія прапагандысты выдалі за фота, якое нібыта было зроблена на ўсходзе Украіны. Фільм быў зняты ў 2010 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?