Пра гэта гісторык-архівіст напісаў у сваім Фэйсбуку.

«Шукаю спонсара для выдання кнігі «Падымныя рэестры Менскага павета Менскага ваяводства \ \ Rejestry podymnego powiatu Mińskiego wojewodztwa Mińskiego. 1775». Кніга ў мяккай вокладцы, 14х20 см, 200 стар, наклад 99 асобнікаў. Навуковае выданне, на польскай і беларускай мовах.

Подымнае — асноўны дзяржаўны падатак у Рэчы Паспалітай у 17—18 стагоддзях. У кнізе рэестр усіх, хто плаціў гэты падатак у 1775 годзе ў Мінскім павеце, уключаючы буйных і дробных землеўласнікаў, а таксама мінскіх мяшчан. Сам дакумент на польскай мове, але да яго ёсць поўныя імянны, геаграфічны і прадметны паказнікі на беларускай мове.

Кошт пытання 900 даляраў».

Усіх зацікаўленых даследчык просіць ліставаць яму ў Фэйсбук.

* * *

Дзмітрый Дрозд — гісторык-архівіст, аўтар кнігі «Землеўласнікі Мінскай губерніі 1861-1900». Пасля Плошчы-2010 быў асуджаны за ўдзел у «масавых беспарадках» на тры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Выйшаў на волю ў жніўні 2011.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0