Мінабароны Літвы заявіла пра рашэнне набыць дадатковы радар далёкага сачэння.

Ён будзе ўсталяваны ў Ігналінскім раёне на мяжы з Беларуссю. Два радара з тых, якія планавалася набыць раней, будуць усталяваныя ў Шылуцкім (на захадзе Літвы, каля марскога ўзбярэжжа) і Прэнскім (на поўдні краіны) раёнах.

«Змены ў сітуацыі ў сферы бяспекі дыктуюць новыя рашэнні. Мы павінны не толькі спадзявацца на дапамогу саюзнікаў, але і самі прымаць меры па ўзмацненні адказнасці за ўласную бяспеку. Неабходныя перадумовы для гэтага стварае і абноўленае рашэнне палітычных партый аб павелічэнні фінансавання абароны», — адзначае ў прэс-рэлізе міністр абароны Літвы Юозас Олякас.

Усе тры новых радара прыйдуць на змену выкарыстоўваным цяпер у літоўскай арміі састарэлым радарам далёкага сачэння П-18 і П-37, вырабленым у Расеі ў 1971—1983 гадах.

Як гаворыцца ў паведамленні, новая тэхніка ўзмоцніць сістэму СПА, будзе спрыяць лепшай ахове ўсходняй мяжы НАТА.

Цалкам абнавіць тры паста СПА плануецца ў 2019 годзе. Кошт праекта складае каля 200 млн. літаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?