Камітэт дзяржаўнага кантролю Беларусі прапануе прымяніць эканамічныя рычагі да кампаніі «Хайнекен».

Аб гэтым ішла размова 10 красавіка на нарадзе ў Лукашэнкі аб стане і перспектывах развіцця піваварнай галіны.

Старшыня Камітэта дзяржкантролю Аляксандр Якабсон звярнуў увагу на работу кампаніі «Хайнекен» у Беларусі. Паводле яго слоў, акрамя таго, што кампанія імпартуе шмат піва, яна церпіць страты, якія звязаны з запазычанасцю па крэдытах і пазыках, што не пагашаецца гадамі, пры гэтым штогод на расходы беларускага прадпрыемства спісваюцца мільярдныя курсавыя розніцы ад пераацэнкі валютнай запазычанасці.

Паводле слоў Аляксандра Якабсона, толькі ўмяшанне КДК прымусіла кампанію ў апошнія пяць месяцаў пачаць актыўнае пагашэнне даўгоў па валютных крэдытах. Таксама не да канца выканала кампанія абавязацельствы перад органамі мясцовай улады.

«Сёння задача адна — прымусіць праз эканамічныя рычагі гэту замежную кампанію працаваць у Беларусі ў інтарэсах эканомікі дзяржавы, галіны і спажыўцоў», — сказаў старшыня Камітэта дзяржкантролю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?