Мэрыя Масквы набыла найбуйнейшую ў Расіі штотыднёвую газету «Аргументы і факты» за даўгі. Пазыковая нагрузка складае 2 млрд расійскіх рублёў.

Здзелка закрыта ў пятніцу, распавёў «Ведомостям» гендырэктар групы Media3 Максім Мельнікаў. Паводле яго слоў, газета прададзеная без друкарні. Падрабязнасцяў ён не паведаміў.

«АіФ» — штотыднёвая грамадска-палітычная газета. У 1990 г. яна была ўнесеная ў Кнігу рэкордаў Гінеса як газета з самым вялікім накладам у гісторыі чалавецтва — 33 500 000 асобнікаў. Сёння яна лідар па накладзе сярод штотыднёвікаў Расіі — наклад складае 2,156 млн асобнікаў.

У Мінску выдаецца «АіФ у Беларусі». Выходзіць у серады. Наклад - каля 160 тыс. асобнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0