МЗС Украіны заяўляе, што на тэрыторыі Крыму Расія рыхтуе правакацыі з удзелам людзей, пераапранутых ў форму ўкраінскіх вайскоўцаў.

Пра гэта на брыфінгу паведаміў дырэктар Дэпартамента інфармацыйнай палітыкі МЗС Яўген Перабійніс.

Паводле яго слоў, ёсць аператыўная інфармацыя пра тое, што расійскі бок рыхтуе правакацыі на тэрыторыі Крыму.

«Іх павінны ажыццявіць людзі, пераапранутыя ў форму ўкраінскіх вайскоўцаў. У сувязі з гэтым, а таксама з мэтай прадухіліць такія правакацыі, мы заяўляем аб тым, што ўсе вайскоўцы Узброеных сіл Украіны знаходзяцца ў месцах дыслакацыі і не могуць мець ніякага дачынення да такіх дзеянняў», — падкрэсліў Перабійніс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?