Расійскае міністэрства замежных спраў заявіла, што ўкраінскія памежнікі сталі адмаўляць расейцам ва ўездзе ў краіну і разварочваць на мяжы іх машыны. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на прэс-службу расійскага ведамства.

Расійскі МЗС адзначыў, што цяпер спрабуе ўсталяваць прычыны цяжкасцяў, якія ўзніклі ў расейцаў пры перасячэнні ўкраінскай мяжы. У ведамстве адзначылі, што падобныя дзеянні ўкраінскіх памежных службаў супярэчаць наяўным паміж краінамі дамоўленасцям і перашкаджаюць кантактам паміж жыхарамі прыгранічных рэгіёнаў Расіі і Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?