Сёлета Беларусь плануе імпартаваць 20,4 млрд. кубаметраў прыроднага газу, паведаміў 6 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску першы намеснік міністра энергетыкі Беларусі Леанід Шэнец. 

Ён нагадаў, што ў 2013 годзе было закуплена 19,5 млрд. кубаметраў. «Гэтыя аб'ёмы ў нас узгоднены з «Газпромам», іх дастаткова для таго, каб забяспечыць эканоміку і энергетыку ў поўным аб'ёме, — адзначыў ён. —

Мы адыходзім ад імпарту электраэнергіі — нам выгадна выпрацоўваць яе на базе ўласных магутнасцяў». 

Прадстаўляючы журналістам новую канцэпцыю энергабяспекі краіны, Шэнец паведаміў: «Укараняючы высокаэфектыўныя генеруючыя магутнасці, мы зніжаем нашы расходы і кошт рэсурсаў для рэальнага сектара эканомікі. Такая пазіцыя будзе захоўвацца і ў будучыні. Сёння прымаюцца кропкавыя рашэнні для асобных буйных спажыўцоў — цэментных прадпрыемстваў, ААТ «Гомельшкло», для якіх велічыня зніжэння кошту рэсурсаў значна вышэйшая, чым для астатніх. Для іх асабліва важны ўвод сучасных, высокаэфектыўных магутнасцяў, аптымізацыя рэжыму працы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?