Дадатковыя 6 знішчальнікаў F-16 Eagle і яшчэ адзін самалёт-запраўшчык KC-135 накіроўваюцца для «ўмацавання амерыканскай місіі» ў рэгіёне. Яны пераляцяць з Брытаніі на ваенную базу ў Шаўлях (Шаўляй) у Літве.

Тым часам у Міжземным моры авіяносец «Джордж Буш» з групай з 17-ці меншых караблёў і трох падводных лодак наблізіўся да Чорнага мора. Цяпер баявы карабель прышвартаваўся ў Грэцыі, каля порта Пірэй. Адлегласць адтуль да Крыму складае каля 600 міль, тады як для 100% эфектыўнасці авіяносец можа стаяць на рэйдзе ад цэляў за дзве тысячы міль.

Згодна з дамовай Мантрэ, авіяносцы не маюць права заходзіць у Чорнае мора, акрамя выпадкаў калі Турцыя знаходзіцца ў стане вайны.

У Чорным моры ў дадзены момант знаходзяцца амерыканскія караблі меншага памеру.

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Парубий лічыць, што набліжэнне да акваторыі Чорнага мора авіяносца ВМС ЗША «Джордж Буш» «будзе садзейнічаць забеспячэнню бяспекі ва ўсім рэгіёне».

«Я магу сказаць, што з гэтай нагоды праходзілі перамовы з нашымі партнёрамі. І гэта адзін з механізмаў забеспячэння бяспекі ў рэгіёне. Бо мы ўсведамляем, што падзеі, якія правакуе Расійская Федэрацыя ў Крыме, якія правакуюць расійскія вайскоўцы, могуць выклікаць канфлікт, які можа выйсці далёка за межы Крыма».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?