Расійскія тэлеканалы (апроч тэлеканала «Дождь») вядуць шалёную антыўкраінскую прапаганду. Вось і журналісты «Россия-24» датэлефанаваліся ў жывым эфіры дэпутату Вярхоўнай Рады ад Крыма Леаніду Пілунскаму. Відавочна, яны хацелі, каб ён распавёў пра дэстабілізацыю абстаноўкі, экстрэмістаў. Расійскія СМІ апошнім часам пастаянна падкрэслівалі, што Крым на фоне апошніх падзей можа заявіць пра аддзяленне ад Украіны.

Але Леанід Пілунскі заявіў, што ў Крыме ўсё спакойна, ніякай дэстабілізацыі абстаноўкі няма, а хто і дэстабілізуе абстаноўку, дык гэта Партыя рэгіёнаў, якая кіруе ўжо 15 гадоў і ўжо накрала столькі, што няма куды больш.

Журналістка была ў шоку і папрасіла прабачэння ў гледачоў… за кепскую сувязь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0