У Бярозе (Брэсцкая вобласць) плануецца пікет за вызваленне палітзняволеных.

Заяўку на яго правядзенне падалі 24 кастрычніка мясцовыя праваабаронцы Сяргей Русецкі, Тамара Шчапёткіна і грамадская актывістка Таццяна Тарасевіч.

Як паведаміла БелаПАН Шчапёткіна, мэта акцыі — выказаць пратэст у сувязі з утрыманнем у турмах Беларусі палітычных зняволеных і запатрабаваць іх вызвалення.

Гадзіннае пікетаванне плануецца на адзін з дзён лістапада з колькасцю ўдзельнікаў да 10 чалавек.

«Мы падалі заяўку на правядзенне акцыі ў месцы, вызначаным Бярозаўскім райвыканкамам для такіх мерапрыемстваў, — гарадскім стадыёне, — сказала Шчапёткіна. — Але не выключаем таго, што чыноўнікі пад нейкай надуманай прычынай забароняць яе.

Як гэта было, калі мы хацелі правесці пікеты на гэтым жа месцы 4 жніўня за вызваленне палітзняволеных, 10 кастрычніка — супраць прымянення смяротнай кары ў Беларусі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?