Будаўніцтва новага стадыёна БАТЭ на 24 кастрычніка, batebs.blog.tut.by
Будаўніцтва новага стадыёна БАТЭ на 24 кастрычніка, batebs.blog.tut.by
Матч 29-га тура чэмпіянату Беларусі паміж БАТЭ і «Шахцёрам», які запланаваны на 3 лістапада, можа быць перанесены на 7 лістапада і згуляны на новым стадыёне ў Барысаве.
У той жа час у сувязі з досыць вялікім аб'ёмам работ разглядаюцца і іншыя тэрміны адкрыцця новага стадыёна.
Так, неаднаразова заяўлялася, што першы матч на новым стадыёне будзе згуляны ў 2013 годзе. У БАТЭ, акрамя гульні з «Шахцёрам», застаецца ў гэтым сезоне адна хатняя гульня — 1 снежня з «Гомелем».
У выпадку калі БАТЭ не прайграе ў 28-м туры «Нёману» 27 кастрычніка і пераможа «Шахцёр», то барысаўскі клуб у 10-ы раз і 8-ы раз запар стане чэмпіёнам Беларусі.