Правядзенне мірнай канферэнцыі па Сірыі немагчыма без стварэння ў краіне пераходнага ўрада, заявіў дзяржсакратар ЗША Джон Кэры.
Кэры удакладніў, што на яго думку, цяперашні прэзідэнт Сірыі Башар Асад павінен пайсці з пасады.
«Нам здаецца, што прэзідэнт Асад згубіў легітымнасць, неабходную для згуртавання людзей. Для ўстанаўлення міру ў краіне неабходны пераходны ўрад», — заявіў Джон Кэры пасля сустрэчы са спецыяльным прадстаўніком ААН у Сірыі Лахдарам Брахімі.
Разам з тым дзяржсакратар выказаў надзею, што дата мірных перамоў у Жэневе будзе прызначаная як мага хутчэй.
0
0
0
0
0
0