Суд над зрынутым у ліпені прэзідэнтам Егіпта Махамедам Мурсі пачнецца 4 лістапада.

Мурсі будуць судзіць паводле абвінавачвання ў падбухторванні да забойства, аналагічныя абвінавачванні прад'яўленыя яшчэ 14 членам ісламісцкага руху «Браты-мусульмане».

Абвінавачванні звязаныя з гібеллю удзельнікаў пратэстаў падчас дэманстрацый летась.

Пратэсты ў краіне не сціхаюць: у мінулую нядзелю дзясяткі людзей загінулі ў Егіпце ў сутыкненнях паміж прыхільнікамі і праціўнікамі Мурсі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?