Нобелеўскую прэмію па хіміі сёлета атрымалі Марцін Карплюс (Гарвардскі і Стэнфардскі ўніверсітэт), Майкл Льюіт (Стэнфардскі ўніверсітэт) і Арыэ Уоршэл (Універсітэт Паўднёвай Каліфорніі) за «развіццё многашкальных мадэляў для складаных хімічных сістэмаў».

У паведамленні Нобелеўскага камітэта гаворыцца, што тры навукоўцы паклалі пачатак распрацоўцы магутнага праграмнага забеспячэння, якое выкарыстоўваецца для разумення і прадказання хімічных працэсаў.

У чацвер а 14-й назавуць лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры, а ў пятніцу – прэміі міру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?