У Шклове вечарам 7 кастрычніка легкавы аўтамабіль пры нявысветленых акалічнасцях з'ехаў у Дняпро. Жанчына, якая была ў машыне, патанула.
Загадкавая гібель 37-гадовай жанчыны здарылася каля 21.30. Згодна з паведамленнем УУС Магілёўскага аблвыканкама, Жанчына па неасцярожнасці запусціла рухавік Hyundai S Coupe, ад чаго машына з'ехала ў раку. Яна па нейкіх прычынах не змагла выбрацца з аўтамабіля і патанула.
Згодна з паведамленнем Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС, машына, якая рухалася самаадвольна, праехала каля 10 метраў ад берага ў раку і апынулася на глыбіні трох метраў.
Каб дастаць труп жанчыны, спатрэбілася дапамога вадалазаў.
Пра інцыдэнт паведаміў прахожы, які быў побач з месцам здарэння.
Праверку праводзіць Шклоўскі раённы аддзел Следчага камітэта.