Танцы пад бел-чырвона-белымі сцягамі. Фота Аксаны Рудовіч.

Танцы пад бел-чырвона-белымі сцягамі. Фота Аксаны Рудовіч.

Гурт «Дзецюкі» стаў стрыжнем сёлетняга «Басовішча». Фота Ірыны Арахоўскай.

Гурт «Дзецюкі» стаў стрыжнем сёлетняга «Басовішча». Фота Ірыны Арахоўскай.

На «Басовішчы» можна было ўволю натанцавацца. Фота Ірыны Арахоўскай.

На «Басовішчы» можна было ўволю натанцавацца. Фота Ірыны Арахоўскай.

Сувязь пакаленняў. Фота Аксаны Рудовіч.

Сувязь пакаленняў. Фота Аксаны Рудовіч.

Юныя ўдзельнікі фэсту...Фота Аксаны Рудовіч.

Юныя ўдзельнікі фэсту...Фота Аксаны Рудовіч.

...і ўдзельніцы. Фота Ірыны Арахоўскай.

...і ўдзельніцы. Фота Ірыны Арахоўскай.

Не канцэртам адзіным: удзельнікі фэсту адпачываюць у мясцовым бары. Фота Аксаны Рудовіч.

Не канцэртам адзіным: удзельнікі фэсту адпачываюць у мясцовым бары. Фота Аксаны Рудовіч.

Сцены завешаны плакатамі з леташніх «Басоў». Найстарэйшы — 1996 года. Фота Аксаны Рудовіч.

Сцены завешаны плакатамі з леташніх «Басоў». Найстарэйшы — 1996 года. Фота Аксаны Рудовіч.

Жыхары намётавага мястэчка граюць у «Куб», скандынаўскі аналаг «гарадкоў». Фота Аксаны Рудовіч.

Жыхары намётавага мястэчка граюць у «Куб», скандынаўскі аналаг «гарадкоў». Фота Аксаны Рудовіч.

Дама з сабачкам. Фота Аксаны Рудовіч.

Дама з сабачкам. Фота Аксаны Рудовіч.

Хтосьці адсыпаецца ў намёце пасля інтэнсіўнай праграмы. Фота Аксаны Рудовіч.

Хтосьці адсыпаецца ў намёце пасля інтэнсіўнай праграмы. Фота Аксаны Рудовіч.

А іншаму і на траве не мулка. Фота Аксаны Рудовіч.

А іншаму і на траве не мулка. Фота Аксаны Рудовіч.

Спявае рэпер Vincent. Фота Ірыны Арахоўскай.

Спявае рэпер Vincent. Фота Ірыны Арахоўскай.

Начное «Басовішча». Фота Аксаны Рудовіч.

Начное «Басовішча». Фота Аксаны Рудовіч.

19–20 ліпеня ў мястэчку Гарадок каля польска-беларускай мяжы прайшоў музычны фестываль «Басовішча». У ім прынялі ўдзел гурты такія гурты, як The Toobes, Akute, Dzieciuki, Perkalaba.

Фестываль праходзіць 24-ы раз. Яго заснавалі беларусы Беласточчыны ў далёкім 1990 годзе,

а фінансаванне дае польскі ўрад. На сёлетнім фэсце арганізацыйнымі пытаннямі займаліся ўжо дзеці заснавальнікаў.

Настаўніца беларускай мовы з Беластока Аліна Ваўранюк не прапусціла ніводнага «Басовішча», нават калі былі маленькімі дзеці. Сёлета сын Аліны і Міколы Ваўранюкоў — арганізатар фэсту.

«Большасць арганізатараў сёлетняга „Басовішча“ — мае выпускнікі. Некалькі гадоў назад я іх вучыла беларускай мове.
Для кожнага настаўніка гэта як мёд на сэрца», кажа настаўніца.

Сёлета арганізатары разбавілі музычную праграму фільмамі, маляваннем ды іншымі цікавосткамі. Так, можна было паглядзець нашумелую стужку «Жыве Беларусь». А пасля танчыць пад музыку ў выкананні галоўнага героя — рэпера Вінцэнта.

Тэхнічная арганізацыя была на ўзроўні. Ва ўрочышчы, дзе праходзіў фэст, дзень і ноч прадавалі гарачыя стравы, піва. Удзельнікі оўпэн-эйра жылі ў намётавым мястэчку.

Жыццё там віравала: і днём, і ноччу — песні, гульні ды новыя знаёмствы.
Намётавае мястэчка ахоўвалася, а прыбіральні з рукамыйнікамі ды душавыя кабінкі рабілі знаходжанне ў ім больш цывілізаваным.
Нараканні ўдзельнікаў выклікаў спіс музыкаў.

«Няма монстраў беларускай музыкі, заўсёднікаў «Басовішча». Няма ні «Крамы», ні «Нейра Дзюбеля», ні NRM ці Вольскага», кажа Сяржук Семянюк, часты наведнік фэсту. І ў гэтым ёсць праблема, таму, відаць, сёлета людзей прыехала менш.

Сапраўды, адназначна назваць хэдлайнерам оўпэн-эйра было складана. Многія ўдзельнікі казалі, што прыехалі сюды паслухаць гарадзенскі гурт «Дзецюкі».

Лідар «Дзецюкоў» Алесь Дзянісаў адзначыў, што на «Басовішча» прыязджаюць гурты, якія там быць не павінны. «Яны ці граюць у беларушчыну, ці проста не маюць да яе ніякага дачынення. Такія модныя гурты, якія трэба паклікаць», кажа Дзянісаў.

Іншы наведнік «Басовішча» Яўген Скрабутан ездзіць на «басы» не столькі дзеля музыкі, а каб сустрэцца з «басовішчанскімі» знаёмымі.

«Першы дзень на канцэрт не хадзіў, бо нікога не ведаў. Хочацца спяваць — а калі не ведаеш словаў, хто гэты і што тое, не хочацца бавіць час, а лепш пасядзець з сябрамі», кажа Яўген.

«Басовішча» — гэта фестываць панкаўскі, хардкораўскі, туды прыязджаюць металісты. Таму, напрыклад, прысутнасць гурту «Akute», які «грае «мімішныя» песні, што падабаюцца мінскім дзяўчатам», хлопца здзівіла.

Аляксей Валабуеў, часты ўдзельнік фестывалю, лічыць, што наяўнасць значнай колькасці польскіх гуртоў у праграме — з’ява цалкам нармальная. «Хоць гэта і беларускі фэст, але ж усё-ткі ён у Польшчы», кажа хлопец.

Але ў цэлым сёлетняе «Басовішча» не падкачала, нягледзечы на надвор’е.
Хто жадаў, той танчыў да страты прытомнасці, спяваў да зрыву звязак песні на беларускай мове ці ўволю размахваў бел-чырвона-белым сцягам, якіх, як заўсёды, было багата.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?