Беларускія банкі, якія масава павышалі працэнтныя стаўкі па рублёвых укладах, працягваюць павялічваць даходнасць па дэпазітах у нацвалюце. У асобных выпадках працэнтныя стаўкі ўжо набліжаюцца да гадавога максімуму.

Варта адзначыць, што рост працэнтных ставак характэрны для большасці банкаў, якія з’яўляюцца асноўнымі трымальнікамі сродкаў фізасоб.

Так, «Белаграпрамбанк», адзін з найбуйнейшых трымальнікаў дэпазітаў насельніцтва, з 22 ліпеня павялічыў даходнасць па ўкладзе «Старт!» з фіксаванай працэнтнай стаўкай (перыяд размяшчэння 95 дзён) да 34% гадавых. Як паведамлялася раней, гэты банк раней ужо двойчы (11 і 17 ліпеня) павялічваў працэнтную стаўку па гэтым укладзе.

З 22 ліпеня таксама і «Беларусбанк», найбуйнейшы трымальнік дэпазітаў насельніцтва, прыняў рашэнне аб павышэнні прывабнасці рублёвых дэпазітаў. З панядзелка дзяржбанк устанавіў для сваіх укладчыкаў, якія захоўваюць зберажэнні ў беларускіх рублях, заахвочвальны працэнтны даход.

Прыватныя банкі, якія спецыялізуюцца на рознічным крэдытаванні, уключаюць у свой партфель новыя дэпазітныя прадукты з высокімі працэнтнымі стаўкамі. Напрыклад, «МТБанк» з 23 ліпеня пачаў прымаць дэпазіты, працэнтная стаўка па якіх у беларускіх рублях складае 33% гадавых.

У сваю чаргу «Дэльта Банк» абвясціў 22 ліпеня пра новы дэпазіт «Флагман плюс» з працэнтнай стаўкай 39% гадавых, якая для ўкладчыкаў можа заставацца нязменнай на працягу паўгода.

Паводле даных Нацбанка, сярэдняя працэнтная стаўка па рублёвых укладах у нацвалюце знаходзілася сёлета на самым высокім узроўні ў студзені і складала тады 42,6%.
Такім чынам, улічваючы новыя дэпазітныя прапановы банкаў, працэнтныя стаўкі па рублёвых укладах у асобных выпадках ужо набліжаюцца да гадавога максімуму.

Як паведамлялася раней, беларускія банкі ў другой дэкадзе ліпеня сталі павялічваць стаўкі па ўкладах у нацвалюце пасля паведамленняў аб тым, што ўкладчыкі сталі пераводзіць рублёвыя ўклады ў валютныя.

Нагадаем, што ў чэрвені ўпершыню ў гэтым годзе адбылося зніжэнне тэрміновых дэпазітаў насельніцтва ў нацвалюце. Па стане на 1 ліпеня тэрміновыя рублёвыя ўклады насельніцтва склалі 22,9 трлн. рублёў і скараціліся за чэрвень на 71,8 млрд. рублёў.

У папярэднія месяцы назіраўся пастаянны рост тэрміновых рублёвых укладаў насельніцтва.
Так, у студзені рост тэрміновых укладаў насельніцтва склаў 1,6 трлн. рублёў, у лютым — амаль 2 трлн. рублёў, у сакавіку — таксама амаль 2 трлн. рублёў, у красавіку — 1,38 трлн. рублёў, у маі — 0,8 трлн. рублёў.

Скарачэнне прытоку тэрміновых рублёвых укладаў насельніцтва ў банкаўскую сістэму адбывалася на фоне памяншэння даходнасці па рублёвых дэпазітах, што было абумоўлена зніжэннем стаўкі рэфінансавання. Акрамя гэтага, у трэцяй дэкадзе чэрвеня і пачатку ліпеня назіраўся рост курсу долара, што таксама зніжала прывабнасць рублёвых укладаў у вачах насельніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?