Падчас правядзення спецыяльнага мытнага мерапрыемства ў пункце пропуску "Каменны Лог" супрацоўнікамі мытні быў прыпынены рух грузавога аўтамабіля "ДАФ", якім кіраваў грамадзянін Расіі.
Згодна з прадстаўленым дакументам аўтацягнік перавозіў з Калінінграда ў Санкт-Пецярбург рулоны паперы для друку.

Як паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, супрацоўнікамі Ашмянскай мытні было прынята рашэнне адправіць транспартны сродак на надгляд. Падчас яго было выяўлена, што ў грузавым адсеку апрача заяўленага тавару перамяшчаюцца баулы з новым адзеннем. Адпаведных дакументаў на незаяўлены груз не было.

Кіроўца растлумачыў, што на стаянцы ў Літве яму прапанавалі падзарабіць. Усё, што трэба было зрабіць, — перавезці адзенне ў Санкт-Пецярбург.

Пасля заканчэння перавозкі яго чакала ўзнагарода ў 300 еўра.

Дзіцячыя сарафаны, спадніцы, блузкі і жаночыя купальнікі агульнай колькасцю каля шасці тысяч адзінак канфіскаваныя.

Папярэдні кошт незаконнага грузу склаў звыш мільярда рублёў. У дачыненні да вадзіцеля мытняй распачаты адміністрацыйны працэс.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?