Некаторыя ВНУ паднялі цэны на навучанне.
Паводле інфармацыі, размешчанай на афіцыйным сайце Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, кошт навучання на першым курсе лячэбнага, педыятрычнага, фармацэўтычнага факультэтаў у 2013/2014 навучальным годзе складзе 16 млн. 400 тыс. рублёў, стаматалагічнага — 19 млн. 150 тыс. Навучанне на медыка-прафілактычным факультэце абыдзецца першакурсніку ў 15 млн. рублёў. Раней максімальная цана за навучанне (стаматалагічны факультэт) была 15 млн. 960 тыс. рублёў.

Павялічыў кошт навучання і Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Тут на першым курсе навучанне на лячэбным і фармацэўтычным факультэтах каштуе 16 млн. 99 тыс. 200 рублёў (было 13 млн. 416 тыс.), на стаматалагічным — 18 млн. 576 тыс. (15 млн. 480 тыс.).

Кошт навучання ў Гродзенскім медыцынскім універсітэце — ад 15 млн. 970 тыс. да 16 млн. 150 тыс. рублёў.

Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт паведамляе, што кошт навучання для першакурснікаў-платнікаў складзе ад 13 млн. 335 тыс. да 14 млн. 720 тыс. рублёў. Раней максімальны кошт навучання ва ўніверсітэце быў роўны на першым курсе 12 млн. 800 тыс. рублёў.

У іншых ВНУ цэны пакуль ранейшыя.

Раней Міністэрства адукацыі паведаміла, што плата за навучанне ў ВНУ будзе павышана не больш як на 20% з 1 верасня. У 2012/2013 навучальным годзе кошт навучання на платных аддзяленнях не змяняўся. У 2011/2012 навучальным годзе навучанне ў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных установах даражэла чатыры разы: 1 верасня 2011 года — прыкладна на 20%, у кастрычніку-лістападзе — на 25%, 1 лютага 2012 года — на 29%, 1 чэрвеня — на 5%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?