Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Ленінскага РУУС Мінска на арандаванай кватэры па вуліцы Валгаградскай некалькі дзён таму быў затрыманы 28-гадовы менеджар адной са сталічных рэкламных кампаній. Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, ён арганізаваў падпольную лабараторыю па вытворчасці псіхатропных рэчываў.

Пры аглядзе ў затрыманага было канфіскавана 64 маркі, прамочаныя хімікатамі. Таксама на яго арандаванай кватэры былі знойдзены кампаненты для вырабу наркатычных рэчываў і неабходныя для гэтага інвентар і абсталяванне. Канфіскавана 528 г расфасаванай курыльнай сумесі і прыблізна 150 г інгрэдыенту, з якога яна выраблялася.

Як растлумачыў начальнік аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Ленінскага РУУС Мінска Ігар Старых, затрыманы збываў выраблены тавар на працягу апошніх двух гадоў, а плату прымаў пра дапамозе сістэмы электронных плацяжоў. Першамайскім (Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да наркагандляра распачата крымінальная справа. Затрыманы змешчаны ў ІЧУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?