У горадзе Кіркук на поўначы Іраку пры выбуху ў кавярні загінулі ня менш як 38 чалавек і яшчэ 25 былі параненыя. Выбух зьдзейсьніў сьмяротнік.

Пакуль невядома, хто стаіць за гэтым тэрактам. У апошні час адказнасьць за падобныя напады ўскладалі на членаў радыкальных суніцкіх груповак, зьвязаных з «Аль-Каідай». Гэтыя напады адбываліся на фоне абвастрэньня супрацьстаяньня паміж шыітамі і сунітамі, у выніку чаго з пачатку гэтага года ў Іраку загінулі некалькі тысяч чалавек. Па дадзеных ААН, толькі ў чэрвені ахвярамі гвалту ў краіне сталі каля 760 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?