Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 чэрвеня 2013 года склала 9 млн. 458,7 тыс. чалавек і ў параўнанні з пачаткам года скарацілася на 5,1 тыс. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс-службе нацыянальнага статыстычнага камітэта.

У студзені—маі 2013 года ў краіне нарадзілася 46.740 дзяцей, што на 1.718 больш, чым у студзені—маі 2012 года; памерла 55.717 чалавек, ці на 1.710 чалавек больш. Натуральнае змяншэнне насельніцтва склала 8. 977 чалавек.

У студзені—маі 2013 года ў параўнанні са студзенем—маем 2012 года колькасць зарэгістраваных шлюбаў павялічылася на 18,7% (да 23.926), лік разводаў паменшыўся на 13,3% (да 14.582). У студзені—маі 2013 года на 1.000 шлюбаў прыходзілася 609 разводаў, у студзені—маі 2012 года — 835 разводаў.

Міграцыйны прырост у студзені—маі гэтага года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2012 года павялічыўся на 36,1% і склаў 3.804 чалавекі. Станоўчае сальда міграцыі паменшыла натуральнае змяншэнне насельніцтва на 42,4% (у студзені—маі 2012 года — на 31,1%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?