«Хачу пачуць меркаванне сучасных студэнтаў, хачу зразумець наколькі важна для вас якасць ведаў, ці ёсць наогул такія студэнты, якім хочацца па заканчэнні ВНУ быць прафесіяналамі сваёй справы, а не проста размахваць „корачкай“ аб вышэйшай адукацыі», — гродзенскі блог s13.ru апублікаваў ліст студэнткі-завочніцы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Прыводзім яго цалкам.

«Я студэнтка МДЛУ, навучаюся завочна. Ніколі не думала, што сустрэнуся з падобнай праблемай. У групе 9 чалавек і ўжо другую сесію запар мае аднагрупнікі не гатовыя ні па адным прадмеце.
Многія адкрываюць падручнікі толькі на сесіі, спрабуючы за тыдзень нешта засвоіць. Наш канфлікт такі: я працую на пары, я хачу гэта рабіць, мне цікава, але мне кажуць, што так нельга, што так да ўсіх будуць „завышаныя“ патрабаванні, мне кажуць „заўтра ты маўчы, не адказвай“; на пары мяняемся тэстамі, калі сусед набраў мала балаў, трэба яму іх дадаць.
Каму патрэбна гэтая састарэлая савецкая сумленнасць? Я не павінна паказваць выкладчыку сваю гатовую працу, вынік 3–4 месяцаў працы, таму што больш ніхто не зрабіў!
Я не хачу і не буду апускацца да іх ўзроўню, я вучуся для прафесіі, мне патрэбныя веды, а не толькі „корка“.

Дзяўчынкі-выпускніцы каледжаў прыехалі павысіць свой узровень ведаў, а ўсё ідзе да таго, што яны выйдуць з сценаў універсітэта з тым жа багажом ведаў, з якім прыйшлі, з той толькі розніцай, што ў іх „корка“ з ВНУ, пры гэтым і я павінна „скакаць пад іх дудку“!

Куды мы коцімся? Гэта вось такі выкладчык потым у школе працуе (не кажучы ўжо пра іншыя прафесіі)? Бо адразу ж бачна, што чалавек нічога не ведае, варта толькі рот адкрыць. Што ў галаве ў маладых людзей? Якімі каштоўнасцямі вы жывяце?

Вельмі спадзяюся, што яшчэ ёсць тыя, каму цікава ведаць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?