Як і іншыя незалежныя сайты, НН перыядычна сутыкаецца са спробамі пранікнення на сайт і размяшчэння вірусаў. Апошні раз гэта здарылася ў суботу. Гэта моцна б’е па сайце, забірае час і нервы. А паколькі НН — самы папулярны рэсурс на беларускай мове, гэта аслабляе нашу мову і культуру ўвогуле. Таму гэта выклік не толькі для Рэдакцыі НН — для ўсіх, для каго Беларусь дарагая.

Каб пранікнуць на сайт, зламыснікі карыстаюцца ягонымі ўразлівасцямі. Мы сваімі сіламі штосьці знаходзім і выпраўляем. Але раз пайшлі такія атакі, звяртаемся з просьбай да ўсіх праграмераў і проста вундэркіндаў з ліку нашых чытачоў. Калі бачыце, можаце адшукаць уразлівасці нашага сайта, пішыце, падказвайце нам. За выяўленыя слабіны — торт або, калі хочаце, грошы.

Пішыце на [email protected], у скайп nashaniva або ў каменты пад гэтым артыкулам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?