У адпаведнасці з планам асноўных мерапрыемстваў міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва ў 2013 годзе з 12 па 14 чэрвеня у Беларусі знаходзіцца в’етнамская ваенная дэлегацыя на чале з намеснікам начальніка галоўнага палітычнага ўпраўлення В’етнамскай народнай арміі генерал-маёрам Нгуен Чонг Нгіа.

Як паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі, адной з асноўных мэтаў візіту з’яўляецца вывучэнне структуры, механізма дзейнасці, навуковай працы, укаранення сучасных навуковых тэхналогій у беларускіх музеях.

Падчас візіту удзельнікі дэлегацыі наведаюць Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці, Нацыянальную бібліятэку Рэспублікі Беларусь і гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?