«Усе даручэнні павінны быць персаніфікаваны. Напрыклад, Мясніковіч адказвае за разгрузку складоў МАЗа, Якабсон — за тое, Сямашка — за гэта і гэтак далей. Не забудзьцеся пры гэтым МЗС»,— цытуе кіраўніка дзяржавы
«Увесь час слухаць абяцанні ад прэм’
Пры гэтым, паводле яго слоў, недапушчальныя фальсіфікацыі і прыпіскі, гандаль сабе ў страту. «
Майце на ўвазе: у канцы года з вас запытаюць за эканоміку, таму любымі шляхамі разгрузіць склады, скінуць прадукцыю за капейкі не атрымаецца. Гэта будзе ўжо падобна да злачынства.У першую чаргу, павінна быць эканоміка, а потым рэалізацыя, аб’ёмы і ўсё іншае. Ашуканства і фальсіфікацыя недапушчальныя! Гэта нікому не трэба», — падкрэсліў ён.
Лукашэнка ў чарговы раз звярнуў увагу прысутных на тое, што да верасня павінен адбыцца значны рывок у разгрузцы складоў. «Трэці квартал — гэта значнае павелічэнне продажу і другі этап разгрузкі складоў. Да 1 студзеня наступнага года вы выходзіце на нарматыў», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Ён лічыць, што цяперашні момант дазваляе засяродзіць намаганні на якасці прадукцыі. «Якасць — пытанне нумар адзін! Калі гэтай якасці няма — гэта падобна да злачынства!» — падкрэсліў прэзідэнт.
Лукашэнка заявіў, што дзяржава стварыла ўмовы для паспяховай працы ўсіх сектараў эканомікі, а таму мае права жорстка запытаць за вынік.«Сёння што, прамыслоўцы, будаўнікі спажываюць прыродны газ, як Германія, па 400 долараў за тысячу кубоў? Не. У два разы, як мінімум, танней, — адзначыў беларускі кіраўнік. — Вы што, сёння нафту па сусветных цэнах спажываеце? За паўцаны. Гэта ўнёсак дзяржавы. Вам далі добрыя ўмовы, вы чаго яшчэ чакаеце? Скажыце, што трэба вам, каб вы заўтра пачалі працаваць у два разы лепш, чым у Германіі ці хоць бы нароўні з Германіяй!»
«Вы сёння ад дзяржавы атрымалі тое, чаго не мае ні Украіна, ні Еўрапейскі саюз, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Пачынайце працаваць. Усё ў вашых руках — руках кіраўнікоў прадпрыемстваў і міністраў».
Падводзячы вынік нарадзе, Лукашэнка падкрэсліў: «Лета — першы этап разгрузкі складоў з улікам вытворчасці ў гэты перыяд.Другі этап — канец трэцяга квартала. І выхад на нармальныя нарматывы на 1 студзеня 2014 года. Разгрузка складоў — гэта не значыць рассоўванне фізічных адзінак па ўсіх кутках! Грошы павінны за гэта паступіць у краіну».
Ён нагадаў пра дадзенае год таму даручэнне старшыні праўлення Нацбанка Надзеі Ермаковай кантраляваць паступленне ў краіну грашовых сродкаў ад экспарту.
«Разам з міністрам эканомікі і міністрам фінансаў займіцеся гэтымі пытаннямі. Падключыце любога з урада, хто вам патрэбен», — даручыў Лукашэнка.
Ён таксама звярнуў увагу на эканоміку прадпрыемстваў. «Ні мне, ні вам проста выштурхоўванне прадукцыі з Беларусі па нікчэмных цэнах не трэба», — папярэдзіў ён.
Звяртаючыся да губернатараў і Мінгандлю, Лукашэнка заклікаў іх вырашыць пытанне з напаўняльнасцю магазінаў краіны айчыннай прадукцыяй.«У кожным магазіне павінен ляжаць беларускі прадукт: ад сурвэтак да мяса і малака. Больш гутарак на гэту тэму быць не можа! Крый божа хтосьці з кантрольных органаў зойдзе ў магазін і там не будзе беларускага — наракайце самі на сябе», — папярэдзіў ён.
«Мне вельмі хацелася б, каб мы праз час не мелі непрыемных сустрэч з членамі ўрада і іншымі. Хай гэта будзе не нарадай, а нейкім наганяем з боку прэзідэнта», — заключыў Лукашэнка.