ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) заклікае насельніцтва не падбіраць птушанят, якія вылецелі з гнязда.

Паводле звестак АПБ, у большасці выпадкаў такія птушаняты ў хатніх умовах гінуць, паколькі выкарміць іх не заўсёды ўдаецца нават прафесіяналам. Спецыялісты раяць не чапаць выпаўшых птушанят, не падбіраць іх і не несці дадому. Калі птушаня ўпала на ажыўленую дарожку ці было атакавана сабакамі, яго можна перасадзіць на найбліжэйшы куст ці галіну павышэй, але пасля гэтага чалавеку лепш як мага хутчэй сысці.

«Памятайце, што бацькі не кінулі птушаня, яны знаходзяцца побач — хаця вы можаце іх і не бачыць — і паклапоцяцца пра яго.
Злёткі — птушыныя дзеці, і родныя маці з татам навучаць іх жыццю значна лепш за любога чалавека», — гаворыцца ў паведамленні АПБ.

Спецыялісты таксама раяць на час гнездавання ўстрымацца ад прагулак з сабакамі без павадкоў на любых зялёных участках, адмовіцца ад гучнай музыкі, выбіраючыся на прыроду ці ў парк, перанесці падрэзку кустоў і дрэў на больш позні час, а таксама ўстрымацца ад разборкі старых кастроў і іншых зручных для гнездавання птушак месцаў, пакуль птушаняты не пакінуць гнёзды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?