«Яны заблакавалі суполку і цяпер правяраюць яе, бо пэўныя карыстальнікі лічаць, што яна не адпавядае правілам сайту», — паведаміў «Нашай Ніве» Ігар Случак — арганізатар і каардынатар суполкі.
Пра прычыну блакавання суполкі Ігару пакуль не паведамілі.
Суполка грамадзянскай ініцыятывы «Справаводства
«Думаю, тым, хто не зацікаўлены ў развіцці беларускай мовы і прыцягненні ўвагі да яе рэальнага стану ў Беларусі гэта магло не падабацца, таму не выключаю, што былі скаргі ў адміністрацыю ВК».
Больш за тое, як лічыць Ігар, суполка магла не падабацца як прыхільнікам афіцыйнага курсу за актыўнасць і ўзняцце вострых пытанняў, так і іх кансерватыўна скіраваным апанентам, што неаднаразова папракалі ініцыятыву ў залішнім піяры і няправільнай працы ў галіне аднаўлення беларускай мовы.
«Канечне нелагічна было блакаваць суполку зараз, летам, калі любая актыўнасць падае. Яна працавала без праблем нават у часы парламенцкіх выбараў у
Так ці інакш, нават калі суполку не адновяць, праца ініцыятывы будзе працягнута.
«У нас ёсць запасныя старонкі ў „Вконтакте“ і „Facebook“ на гэты выпадак. Пакуль асноўнай і альтэрнатыўнай пляцоўкай у ВК будзе гэтая старонка».