Адбылося гэта каля 14.50. Жыхарка вуліцы Хлюпіна, 6 выйшла на балкон, нічога не падазраючы, і разам з бетоннай глыбай упала на асфальт з трэцяга паверха.
Па словах супрацоўніка МНС,
у выніку падзення жанчына атрымала шок і яе адразу ж забрала машына «хуткай дапамогі», якая прыбыла на месца здарэння. Праз дзве гадзіны жанчына памерла ў рэанімацыі.
Балкон, падаючы, зачапіў канструкцыі ніжняга балкона на другім паверсе, які следам упаў на зямлю.
На выгляд усе балконы гэтага дома знаходзяцца ў аварыйным стане.
0
0
0
0
0
0