Відэа каментароў не патрабуе.

Па словах людзей, якія даслалі нам гэтае відэа, так перавозілі каровы з фермы на ферму на сельгаспрадпрыемстве «Мяднянская птушкафабрыка».
Жывёлу падымаюць каўшом пагрузчыка і з вышыні скідаюць у кузаў грузавіка. Нельга так грузіць жывёлу нават на бойню, не тое што з фермы на ферму! «І нікому няма справы, пакалечылася жывёліна ці забілася», — кажуць сведкі.

Цяжка сабе ўявіць, каб такое абыходжанне з рагуляй маглі дапусціць нашы бабы ці дзеды.

Такое жорсткае абыходжанне з жывёламі, між іншым, цягне на адміністрацыйную адказнасць (штраф 10-30 базавых альбо адміністрацыйны арышт).

Мы здабылі гэтае відэа, калі сталі разбірацца ў сітуацыі ў гаспадарцы «Мяднянская птушкафабрыка» ўвогуле.
У мінулым годзе птушкафабрыку аб’ядналі з гаспадаркай «Агравіта». Прызначылі новага дырэктара.
Даяркі звярнуліся ў «Нашу Ніву», калі зразумелі, што ў гэтым месяцы атрымаюць хіба 1,5 мільёна рублёў.
Калі і тых ізноў не затрымаюць. «Па дамове заробкі павінны выплачваць 19 чысла, а мы атрымліваем толькі 30-31-га».
Дырэктар Мяднянскай птушкафабрыкі Уладзімір Дземенціюк адмаўляе абвінавачванні.
Кажа, што заробкі даяркам не зразалі. «Ёсць шэраг людзей, хто выпіваў, і мы іх вызвалілі, — так Дземенціюк тлумачыць нагаворы на гаспадарку. — Ёсць зрывы — ідэальнага нічога не бывае».

Чыя ж праўда?

Цікавая сітуацыя ў вёсцы Знаменка (колішняя назва — Дурычы) Брэсцкага раёна, цікавая. Цікавая сітуацыя ў нашым агракомплексе ўвогуле.

Артыкул пра ўсё гэта чытайце ў наступным нумары папяровай «Нашай Нівы».

Паведамляйце ў «Нашу Ніву» як пра здабыткі, радасці, добрых людзей, так і пра факты безгаспадарчасці, дзікасці, круцяльства. Пішыце на [email protected] або дасылайце інфу праз форму на сайце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?