Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы са спікерам Народнай (ніжняй) палаты Парламента Індыі Мейрай Кумар адзначыў важнасць адносін з Індыяй.

"Індыя - гіганцкая, найбагацейшая, вядучая краіна свету, і нам вельмі важны адносіны з Індыяй", - сказаў ён. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што двухбаковыя адносіны маюць даўнюю гісторыю, а за апошнія гады значна інтэнсіфікаваліся.

Гаворачы аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве дзвюх краін, ён адзначыў, што існуючы тавараабарот у памеры паўмільярда долараў - гэта зусім няшмат. "Лічу, нам трэба ставіць яшчэ большыя мэты і пераходзіць ад простага тавараабмену да кааперацыйных сувязей, ствараць сумесныя прадпрыемствы тут і там, у Індыі, паглыбляць нашы гандлёва-эканамічныя адносіны", - сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?