Фота odsgomel.org.

Фота odsgomel.org.

Учора ў Гомелі стала на адзін беларускамоўны білборд болей. І гэта не сацыяльная рэклама — білборд з надпісам «Пры звароце на беларускай мове — зніжка 10%» належыць прыватнай кампаніі «Славія».

«Славія» — буйное прадпрыемства ў Гомельскай вобласці. Мы займаемся будоўляй, продажам ювелірных упрыгожванняў, але дадзены білборд адносіцца да яшчэ адной галіны бызнэсу — вырабніцтву корпуснай мэблі», — паведаміў «НН» мэнэджар «Славіі» Віктар Савіч.

«Учора мы павесілі адзін пілотны білборд. І людзі ўжо звярталіся да нас па-беларуску. Калі праект будзе паспяховым, мы, мабыць пашырым кампанію і на ювелірныя салоны».

Ідэя даваць зніжкі за зварот па-беларуску належыць жыхару Гомеля Пятру Філону.

«Мы з маім сябрам Віктарам абмяркоўвалі гэтую ідэю. Я таксама займаюся прыватным бізнэсам — прадаю сістэмы для ачысткі вады. Аднак маё прадпрыемства невялікае, і гэтая ідэя не пасавала мне. Таму я аддаў яе Віктару для рэалізацыі ў кампаніі «Славія», — расказаў Філон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?