74-х гадовы Спартак Пятровіч Мірановіч трэніруе СКА з 1976 г.! Пад яго кіраўніцтвам армейцы былі чэмпіёнамі СССР 6 разоў, 5 разоў выйгравалі еўракубкі, 10 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

74-х гадовы Спартак Пятровіч Мірановіч трэніруе СКА з 1976 г.! Пад яго кіраўніцтвам армейцы былі чэмпіёнамі СССР 6 разоў, 5 разоў выйгравалі еўракубкі, 10 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

Сталічны СКА стаў пераможцам Балтыйскай лігі. У фінале беларускія гандбалісты 14 красавіка ўпэўнена перайгралі фінскі «Рыіхмякі» — 32:26 (15:15).

СКА таксама працягвае ў Кубку выкліку (трэці па значны клубны турнір Еўропы).

У паўфінале гэтага турніру мінчукам будзе процістаяць нарвежскі «Рунар». Першы матч пройдзе ў Нарвегіі 20 красавіка.

Матч у адказ адбудзецца 28 красавіка ў мінскім Палацы спорту. Пачатак а 18-й. Квіткі можна набыць ці ў касах Палаца спорту, ці праз сістэму ticketpro.by. Цана ад 20 тыс. да 35 тыс.

У чэмпіянаце Беларусі СКА і «Дынама» лідзіруюць, у камандаў па 29 балаў пасля 17 гульняў. У БГК — 24, але ў клуба на гульню меней.

17 красавіка СКА згуляе з «Вікторыяй-Рэгіяй», 5 мая ў гасцях з БГК,

а 22 мая, не выключана, пройдзе матч за першае месца: СКА — «Дынама».

Дзесяціразовы чэмпіён краіны СКА апошні раз заваёўваў залатыя медалі ў 2002 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?