Фільм Кшыштафа Лукашэвіча «пра Франака Вячорку» — дарэчы, так сказаў сам рэжысёр — крочыць па Еўропе. «Наша Ніва» трапіла на прагляд стужкі, якая стала самай абмяркоўванай у беларускім інтэрнэце задоўга да выхаду на экраны.
У мінскім гарадскім ваенкамаце размаўляюць на трасянцы — не вайскоўцы, а прызыўнікі, якія імкнуцца трапіць у войска, і пры гэтым з цяжкасцю чытаюць доўгія словы. Галоўны герой фільма Мірон Захарка чытае доўгія словы без праблем, у войска не хоча, пакутуе ад сардэчных захворванняў, атрымлівае адтэрміноўку і ідзе пасля наведвання ваенкамата на канцэрт, выступаць са сваім гуртам.
На канцэрце з’яўляюццабел-чырвона-белыя сцягі, і канцэрт брутальна разганяюць. Пры дапамозе дыму і слезацечнага газа.Пасля чаго Захарку адпраўляюць у войска. А перад гэтым збіваюць у ваенкамаце. І служыць ён будзе ў Чарнобыльскай зоне.
Фільм Кшыштафа Лукашэвіча больш за ўсё нагадвае класічную антыўтопію — горад ля вайсковай часткі выглядае ў лепшым выпадку як Прыпяць, і застаўляе прыгадаць начныя кашмары персанажаў сюррэалістычных фільмаў Бунюэля.
Галоўны герой вядзе ў войску блог, яму дапамагае ягоная дзяўчына, зразумела, што абое, пасля першай перамогі (дазвол прымаць прысягу
Дарэчы, плакаты з выявамі Лукашэнкі вісяць абсалютна паўсюль — ад цэнтральных вуліц Мазыра, якому «неабходна вярнуць статус Чарнобыльскай зоны», да задворкаў вайсковай часткі.
Беларусь у фільме Лукашэвіча больш нагадвае Савецкі Саюз ці Паўночную Карэю — амаль у любым кадры чырвоныя зоркі, серп і молат, а вялізны бюст Леніна ў вайсковай частцы дык увогуле прэтэндуе на персанаж другога плана. Па казарме гуляюць свіны грып і кароста.
Блог Захаркі ў інтэрнэце выклікае масавую цікавасць. У Мінску (які часткова ўсё ж такі знялі ў Мінску, прынамсі, «пейзажныя планы) на сценах з’яўляюцца графіці ў падтрымку хлопца. І ўвогуле, як кажа ягоная дзяўчына: «Ён за вас у войску сядзіць». А калі Захарка вырашае балатавацца ў дэпутаты, становіцца відавочна, што ён вынес сабе прысуд.
Па вялікім рахунку, да фільма ёсць адна прэтэнзія, аднак яна глабальная — калі б у пачатку не з’явіўся надпіс «заснавана на рэальных падзеях», то гіпербалізацыю, трэшавую гіпербалізацыю, як асноўны сцэнарны прыём, можна было б прабачыць.
Аднак з улікам таго, што «Жыве Беларусь!» гэта адзіны фільм пра нашу краіну, які паказваюць у Еўропе, і аўтары гэта ведалі, можна было б і застацца бліжэйшымі да праўды. Ніхто б нічога не згубіў — наадварот, магчыма ўздзеянне фільма на гледача было б мацнейшым, бо за паўтары гадзіны стамляешся глядзець на бясконцае збіццё беднага Захаркі і плакаты з выявай Лукашэнкі і подпісам «Усе на выбары!».
І яшчэ адзін немалаважны аспект — у фільме адсутнічае аптымізм. То бок ніхто не патрабуе
і для гледачоў жаданне ведаць нешта большае пра Беларусь знікае разам са святлом, якое гасне, калі ў апошнім кадры зачыняюцца дзверы аўтазака.
Што тычыцца акцёрскай гульні, то тут фору ўсім дае Анатоль Кот у ролі генерала.Вінсэнт у ролі Захаркі глядзіцца дастаткова ўпэўнена — ягонае акцёрскае майстэрства з часоў «Вышэй за неба» ўзрасло. Трэба ўзгадаць пра польскіх акцёраў, якія размаўляюць