Гродзенскі журналіст Анджэй Пісальнік атрымаў узнагароду імя Мацея Плажыньскага — прэмію для журналістаў, якія асвятляюць жыццё польскіх дыяспар.

Пісальнік стаў найлепшым у катэгорыі «Журналіст паланійнага СМІ».
Яго артыкулы ў газеце «Rzeczpospolita» і ў выданнях неафіцыйнага Саюза палякаў «Magazyn Polski» i «Głos znad Niemna» адзначылі за прафесіяналізм і ўзняццё важных для польскай супольнасці ў Беларусі пытанняў доступу да польскай адукацыі, свабоды дзейнасці Саюза палякаў, а таксама дакументаванне спадчыны.

***

    Актывіст антыкамуністычнай апазіцыі, маршалак Сейма, віцэ-маршалак Сената, старшыня таварыства «Wspólnota Polska» Мацей Плажыньскі загінуў 10 красавіка 2010 у авіякатастрофе пад Смаленскам. У яго памяць заснавалі прэмію для журналістаў, якія пішуць пра палякаў за межамі Польшчы, паколькі значную частку свайго жыцця Мацей Плажыньскі прысвяціў будаванню сувязі паміж дыяспарамі і роднай краінай. Сёлета конкурс праходзіў у другі раз, у ім удзельнічала 80 журналістаў з 18 краін свету.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?