Марцін Скарсэзэ і кампанія Miramax здымуць тэлесерыял, заснаваны на сваім фільме «Банды Нью-Ёрка» 2002 года.
У арыгінальным фільме расказвалася пра нью-ёркскія крымінальныя групоўкі, якія дзейнічалі ў сярэдзіне і другой палове XIX ст.
У серыяле падзеі будуць разгортвацца ў пачатку XX ст.Стваральнікі праекта плануюць надаць увагу не толькі бандам з Нью-Ёрка, але і аналагічным групоўкам, што былі ў іншых гарадах - напрыклад, у Чыкага.
«Гэты перыяд амерыканскай гісторыі багаты персанажамі і падзеямі, пра якія немагчыма было б расказаць вычарпальна ў двухгадзінным фільме», - заявіў Скарсэзэ.
Калі менавіта тэлеверсія «Бандаў Нью-Ёрка» выйдзе ў эфір, не ўдакладняецца.
Трэйлер да фільма 2002 года
0
0
0
0
0
0