Так выглядае Купалаўскі пасля рэканструкцыі. Фота tut.by.

Так выглядае Купалаўскі пасля рэканструкцыі. Фота tut.by.

У пятніцу, 29 сакавіка, Купалаўскі тэатр адчыніць дзверы пасля рэканструкцыі. У гэты вечар там пакажуць абноўленую «Паўлінку» — з новымі акцёрамі і дэкарацыямі.

Чакаецца, што на адкрыцці выступіць Аляксандр Лукашэнка.

Ці паспее ён вярнуцца ў Беларусь? Нагадаем, Лукашэнка14 сакавіка адправіўся на перамовы з Уладзімірам Пуціным у Расію. Затым паляцеў у Сінгапур і Інданэзію, а адтуль у ААЭ. Паведамленняў пра вяртанне ў Беларусь пакуль не было. Мяркуецца, што ён прыляціць на радзіму да 28 сакавіка. На гэты дзень прызначана ягоная сустрэча з генеральным сакратаром Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы Мікалаем Бардзюжам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?