Жыхар Гарадоцкага раёна прыгавораны да 20 гадоў пазбаўлення волі за забойства бацькі.

Як паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама, менавіта столькі атрымаў рэцыдывіст, які падчас п’янкі з састарэлым бацькам збіў яго да смерці.

З асаблівай жорсткасцю мужчына, які выйшаў нядаўна з месцаў пазбаўлення волі, нанёс старому больш як 20 удараў нагамі.
З сіндромам алкагольнай залежнасці, на глебе чаго ён раней спрабаваў учыніць суіцыд, злачынца стаяў на ўліку ў нарколага і псіхіятра.
У 2004 годзе ахвярай п’янай агрэсіі асуджанага стала яго маці. Жанчына памерла ў бальніцы ад пабояў сына. Адбыўшы тэрмін, забойца маці ўчыніў тое самае з бацькам.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?