Мінгарвыканкам падвёў папярэднія вынікі чарговага суботніка па ўборцы снегу, які адбыўся ў сталіцы 23 сакавіка.

Як паведамляе прэс-служба Мінгарвыканкама, падчас сумеснай працы камунальнымі службамі і жыхарамі Мінска ў суботу прыбрана і вывезена больш як 17 тысяч метраў кубічных снегу.

На суботнік выйшла больш як 24 тысячы мінчан, працавала больш як 750 адзінак тэхнікі, зрасходавана больш як 190 метраў кубічных пясчана-салянай сумесі.

Супрацоўнікі Мінгарвыканкама ўзялі ўдзел у працы па ўборцы снегу на вуліцах К.Маркса, Леніна, у мікрараёне Каменная Горка. На суботнік выйшлі прадстаўнікі працоўных і студэнцкіх калектываў, раённых адміністрацый Мінска, устаноў адукацыі.

Нагадаем, яшчэ адзін масавы суботнік па ўборцы снегу прайшоў у Мінску 19 сакавіка. Паводле даных Мінгарвыканкама, тады на суботніку працавала больш як 80 тыс. чалавек, у тым ліку прыкладна 11 тыс. прадстаўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?