Масква адмовілася выдзеліць краіне рэкордны крэдыт пад заставу будучых газавых радовішчаў, што толькі пачынаюць распрацоўвацца вакол вострава. У той жа час Еўрасаюз гатовы заблакаваць фінансаванне кіпрскіх пазык, калі краіна не знойдзе 7 млрд еўра з унутраных крыніц для змяншэння даўгавой нагрузкі. Калі Кіпр адмовіцца ад умоваў ЕС, Еўрапейскі цэнтрабанк гатовы ізаляваць банкаўскую сістэму вострава. У такім выпадку Кіпр вымушаны будзе выйсці з зоны еўра.

Еўрапейскія інстытуты далі Нікасіі час да панядзелка. Раней парламент Кіпра прагаласаваў супраць увядзення разавага секвестра 6—10% усіх грошай, якія ляжаць на востраве на дэпазітах. А менавіта гэта было ўмовай для падтрымкі ад МВФ і Еўрасаюза. Узамен кіпрыёты спрабавалі дабіцца атрымання 17 мільярдаў еўра ад Масквы ці, іншы план, закласці сродкі нацыянальнага пенсійнага фонду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?