Самай чыстай ракой Беларусі на сёння лічыцца Нёман. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі Мінпрыроды на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Сусветнаму дню водных рэсурсаў.

Адной з галоўных прычын захавання чысціні з’яўляецца малая шчыльнасць насельніцтва ў вытоку ракі, а таксама часткі яе басейна, што месціцца на тэрыторыі нашай краіны.

«Галоўнай крыніцай забруджвання водных рэсурсаў з’яўляюцца людзі — мы з вамі», — падкрэсліў начальнік упраўлення рэгулявання ўздзеяння на атмасфернае паветра і водныя рэсурсы Мінпрыроды Сяргей Заўялаў. І гэта адна з галоўных прычын, чаму Свіслач у Мінску і Мінскім раёне адносіцца да найбольш забруджаных рэкаў.

Да найбольш забруджаных водных аб’ектаў таксама адносяцца Бярэзіна (ніжэй за Барысаў), Пліса (вышэй за Жодзіна), Заходні Буг вышэй за Брэст, Мухавец (у раёне Кобрына і Жабінкі), Ясельда (ніжэй за Бярозу) і шэраг іншых.

***

Сусветны дзень водных рэсурсаў — адзначаецца штогод 22 сакавіка. Абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН у 1993 годзе.

2013 г. абвешчаны Генасамблеяй ААН Міжнарожным годам воднага супрацоўніцтва.

Глядзі таксама: Беларуская вада ў лічбах
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?