У Лунінцы 19 сакавіка адбыўся пажар у трохпавярховым будынку СШ №4. У 12:15 інфармацыю пра НЗ перадаў па тэлефоне загадчык гаспадаркі гэтай навучальнай установы, дзе спрацавала пажарная сігналізацыя.

Пасля прыезду на месца ратавальнікі ўстанавілі, што гарыць падсобнае памяшканне спартзалы на другім паверсе, задымлены памяшканні першага і другога паверхаў.

Яшчэ да прыезду супрацоўнікаў МНС адміністрацыя школы пачала выводзіць дзяцей з будынка. Усяго было эвакуявана 420 навучэнцаў і 52 дарослых.

Пажар быў патушаны за пяць хвілін. Пацярпелых няма. Агнём пашкоджаны шэсць спартыўных матаў, трэнажор, дзверы ў падсобнае памяшканне, закураны сцены і столь у падсобным памяшканні спартзалы.

Прычына пажару ўстанаўліваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?