Чым мы адрозніваемся ад суседзяў? Ці сапраўды беларусы такія ўжо «памяркоўныя»? Пра гэта і не толькі размаўлялі на чацвёртым занятку курсаў «Мова ці кава». Нагадаем, першы адбыўся месяц назад.

На чацвёрты занятак курсаў «Мова ці кава» прыйшло каля 80 чалавек.

На чацвёрты занятак курсаў «Мова ці кава» прыйшло каля 80 чалавек.

Крэслаў у галерэі «Ў» хапіла не ўсім.

Крэслаў у галерэі «Ў» хапіла не ўсім.

Студэнты абмяркоўваюць заданне ў групе.

Студэнты абмяркоўваюць заданне ў групе.

Вядучы Андрусь Такінданг выканаў сваю песню.

Вядучы Андрусь Такінданг выканаў сваю песню.

Найбольш актыўныя ўдзельнікі атрымалі торбы...

Найбольш актыўныя ўдзельнікі атрымалі торбы...

...і цішоткі ў падарунак!

...і цішоткі ў падарунак!

Ахвочых вучыць мову назбіралася чалавек з восемдзесят. Пераважна моладзь, але былі і цётачкі-дзядзькі паважнага ўзросту. І жанчына з хлопчыкам гадоў шасці. У галерэі «Ў» крэслаў хапіла не ўсім: студэнты сядзелі нават на драўляных скрынях — імправізаваных лаўках, ці проста туліліся ля сцяны.

«Вырашыла хадзіць, каб успомніць беларускую мову, каб было асяроддзе, у якім яе можна выкарыстоўваць»,
кажа сімпатычная дзяўчына-маркетолаг Алена.
«Ізвініце, ой, прабачце!», «Як па-беларуску будзе ювелір?».
Відавочна, частцы студэнтаў пераходзіць на беларускую, хоць і на час занятку, было нязвыкла. Іншыя ж мову ведаюць не горш за настаўнікаў, прыйшлі сюды проста «патусавацца» (як я, дарэчы). На занятак завітаў нават скульптар Гэнік Лойка, той самы, што трапіў на «суткі» за акцыю ў падтрымку беларускай мовы.

Напачатку разбіраліся з граматыкай: як завуцца па-наску дзеці жывёлаў? Ага, дадамо «ня», і маем вужаня, сланяня ды трусяня, якое, само таго не знаючы, бянтэжыць найбольш сарамлівых беларусачак…

Затым выкладчыкі — філолаг Алеся Літвіноўская ды музыка Андрусь Такінданг — называлі прымаўкі пра нашых суседзяў. А вучні мусілі адгадаць, ху із ху. Варыянтаў адказу было не пяць, як колькасць краін, што з намі мяжуюць, а шэсць: яўрэяў таксама залічылі ў суседзі.

Пасля ўдзельнікі разбіліся на групы. Кожная атрымала заданне: назваць характарыстыкі пэўнай нацыі. Маёй групцы дасталіся амерыканцы.

«Фаст-фуд! Галівуд! Зверхдзяржава!», — так і сыпаліся «кампліментамі» на заакіянскі народ. «Правільна будзе «звыш-», а не «зверхдзяржава», — папраўляю суседку.

Прыдумаць характарыстыкі — паўбяды. Затым усё гэта паказвалі, хто як мог…

Пад жарты і песню ад Такінданга чацвёрты занятак скончыўся. Наступны — праз тыдзень. Мова сапраўды можа быць цікавай. Далучайся!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?