Па словах Алеся, ён выплаціў суму ў патрэбны тэрмін, але судовыя выканаўцы палічылі, што ён пратэрмінаваў. За гэта яны патрабуюць сплаціць яшчэ пяць працэнтаў ад сумы штрафу.

Таму не вярнулі канфіскаваны сістэмны блок і яшчэ спаганяюць 2,7 млн рублёў.

Алесь з гэтым не згодны і падаў скаргу.

Штраф складаў 6,5 тысячы даляраў.

На просьбу аб дапамозе ў сплаце адгукнулася дзесьці 80 чалавек.

Яны і сабралі больш за палову сумы, астатнюю Алесь знайшоў сам.

Нагадаем, Алесь Яўдаха дасылаў праз пошту беларускія кнігі. Крымінальную справу завялі пасля кантрольнай закупкі ў яго кнігі «Маладафронтаўцы». У ягонай дзейнасці падатковая інспекцыя і Дэпартамент фінансавых расследаванняў угледзелі незаконнае прадпрымальніцтва.

У ліпені 2012 года Алесь Яўдаха быў пакараны годам «хатняй хіміі» (тэрмін пачаў адбываць з 15 кастрычніка 2012). Таксама было пастаноўлена спагнаць з яго 54 млн 536 тыс. 600 рублёў кампенсацыі шкоды і 2 млн 726 тыс. 830 рублёў дзяржаўнай пошліны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?