Тая самая аварыя.

Тая самая аварыя.

Вінаваты ў ДТЗ са студэнтамі пад Гродна, у выніку якога загінула 18-гадовая дзяўчына, прыгавораны да трох з паловай гадоў папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення. Ён пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі на пяць гадоў.
Пра гэта паведамляецца на сайце ўпраўлення ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Нагадаем, аварыя адбылася 28 чэрвеня прыкладна ў 11 гадзін. Гродзенская Дзяржаўтаінспекцыя тады паведаміла, што група першакурснікаў адной з гродзенскіх ВНУ вырашыла адзначыць заканчэнне сесіі ў арандаваным доміку ў вёсцы Каробчыцы недалёка ад абласнога цэнтра. Туды яны адправіліся на трох аўтамашынах. У кожнай знаходзілася па пяць чалавек. «Опель Корса» рухаўся паміж дзвюма другімі машынамі. Ёсць відэазапіс рэгістратара, на якой бачна, што дзве першыя машыны з грубымі парушэннямі за некалькі імгненняў да аварыі напераменку абганялі адзін аднаго, перасякалі двайную суцэльную лінію разметкі, несліся на вялікай хуткасці.

    У некаторы момант 19-гадовы вадзіцель «Опель Корса» са стажам кіравання менш як месяц на мосце цераз раку Ласасянка сутыкнуўся з сустрэчным «Рэно Меган», у салоне якога знаходзіліся двое мужчын. «Рэно» ад удару выкінула на паласу сустрэчнага руху, ударыла ў адбойнік і вярнула назад. Неспрактыкаваны вадзіцель «Опеля» паспрабаваў утрымаць машыну, аднак тая пачала перакульвацца і апынулася на даху на сустрэчнай паласе, дзе адбылося яшчэ адно сутыкненне з іншым «Рэно Меган», у салоне якога знаходзіліся мужчына і дзяўчына.
    18-гадовая пасажырка «Опеля», якая сядзела ззаду за вадзіцелем, загінула на месцы здарэння. Яшчэ чатыры чалавекі з гэтай машыны былі шпіталізаваныя. Таксама пацярпелі два пасажыры з «Рэно Меган». Вадзіцель «Опеля» пасля аварыі знаходзіўся ў шокавым стане, ён не мог нават сказаць, з кім ехаў. Паўтараў толькі, што ў яго сесія, ён не спаў некалькі начэй, а на днях павінен быць апошні экзамен. Машыну яму два тыдні таму набыў бацька. Ніхто з пасажыраў, уключаючы вадзіцеля аўтамашыны «Опель», не быў прышпілены рамянямі бяспекі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?