Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка перамясцілася з другога на трэцяе месца ў рэйтынгу ВТА. Гэта горшая пазіцыя спартсменкі пасля 30 студзеня 2012 года, калі яна паднялася з трэцяга на першы радок.

На мінулым тыдні Азаранка з-за траўмы адмовілася згуляць чвэрцьфінальны матч турніру ў Індыян-Уэлсе (ЗША) супраць датчанкі Каралін Вазняцкі і, такім чынам, не змагла абараніць леташнія ачкі (беларуска тады выйграла спаборніцтвы).

Цяпер на яе рахунку 9.575 ачкоў. Лідзіруе амерыканка Серэна Уільямс (10.365), на другой пазіцыі расіянка Марыя Шарапава (10.015).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?